Wildebeest analysis examples for:   bel-beln   —    February 24, 2023 at 23:42    Script wb_pprint_html.py   by Ulf Hermjakob

5  GEN 1:5  І назваў Бог сьвятло днём, а цемру — ноччу. І быў вечар, і была раніца — дзень адзін.
8  GEN 1:8  І назваў Бог прасьцяг небам. І быў вечар, і была раніца — дзень другі.
13  GEN 1:13  І быў вечар, і была раніца — дзень трэці.
19  GEN 1:19  І быў вечар, і была раніца — дзень чацьвёрты.
23  GEN 1:23  І быў вечар, і была раніца — дзень пяты.
31  GEN 1:31  І бачыў Бог усё, што зрабіў, і вось, усё вельмі добра. І быў вечар, і была раніца — дзень шосты.
42  GEN 2:11  Назва адной — Пішон, яна атачае ўсю зямлю Хавіля, у якой золата.
44  GEN 2:13  А назва другой ракі — Гіхон, яна атачае ўсю зямлю Куш.
45  GEN 2:14  А назва трэцяй ракі — Хідэкель, яна цячэ на ўсход Асірыі; а чацьвёртая рака — Эўфрат.
66  GEN 3:10  І той сказаў: “Голас Твой я пачуў у садзе і спалохаўся, бо я — голы, і схаваўся”.
76  GEN 3:20  І назваў чалавек імя сваёй жонцы — Ева, бо яна была маці усіх, што жывуць.
97  GEN 4:17  І спазнаў Каін жонку сваю, і яна зачала, і нарадзіла Эноха. І пабудаваў ён горад, і назваў імя горада ад імя сына свайго — Энох.
99  GEN 4:19  І ўзяў сабе Лямэх дзьве жонкі. Імя адной — Ада, а імя другой — Цыля.
101  GEN 4:21  А імя брата ягонага — Юваль, ён быў бацька ўсіх, што граюць на гусьлях і жалейцы.
102  GEN 4:22  І Цыля таксама нарадзіла Туваль-Каіна, які быў кавалём усякіх прыладаў з медзі і жалеза. А сястра Туваль-Каіна — Наама.
104  GEN 4:24  Бо за Каіна будзе адпомшчана сем разоў, а за Лямэха — семдзесят сем”.
141  GEN 6:3  І сказаў ГОСПАД: “Ня будзе Дух Мой змагацца ў чалавеку вечна, бо ён — цела. І будуць дні ягоныя сто дваццаць гадоў”.
143  GEN 6:5  І бачыў ГОСПАД, што вялікае зло [сярод] людзей на зямлі, і што ўсе намеры думак сэрца іхняга — толькі на зло ўсякі дзень.
155  GEN 6:17  І вось, Я ўзьвяду патоп водны на зямлю, каб вынішчыць пад небам усякае цела, у якім ёсьць дух жыцьця. Усё, што на зямлі, — загіне.
162  GEN 7:2  З усякай скаціны чыстай вазьмі з сабою сем самцоў і сем саміц, а са скаціны нячыстай — па двое, самца і саміцу.
163  GEN 7:3  Таксама з птушак паднебных — сем мужчынскага [роду] і сем жаночага, каб захаваць жывым насеньне [іхняе] на абліччы ўсёй зямлі.
254  GEN 10:19  І была мяжа Хананейцаў ад Сідону ў напрамку Герару аж да Газы, а ў напрамку Садома і Гаморы, і Адмы, і Цэвоіма — аж да Ляшы.
260  GEN 10:25  А ў Эвэра нарадзіліся два сыны: аднаго імя Пэлег, таму што ў дні ягоныя разьдзялілася зямля, а імя брата ягонага — Ёктан.
264  GEN 10:29  і Афіра, і Хавіля, і Ёвава. Гэтыя ўсе — сыны Ёктана.
296  GEN 11:29  І ўзялі Абрам і Нахор сабе жонак. Імя жонкі Абрама — Сарай, а імя жонкі Нахора — Мілька, дачка Арана, бацькі Мількі і бацькі Іскі.
317  GEN 12:18  І паклікаў фараон Абрама, і сказаў [яму]: “Што ты мне зрабіў? Чаму не сказаў мне, што яна — жонка твая?
318  GEN 12:19  Чаму ты казаў: “яна — сястра мая”, і я ўзяў яе сабе за жонку? Вось табе жонка твая, бяры і ідзі!”
328  GEN 13:9  Ці ня ўся гэтая зямля перад табою? Прашу, адлучыся ад мяне! Калі ты ўлева, дык я — управа, а калі ты ўправа, дык я — улева”.
363  GEN 15:2  І сказаў Абрам: “Уладару ГОСПАДЗЕ, што Ты дасі мне? Я хаджу бязьдзетны, і распарадчык ў доме маім — Эліезэр з Дамаску”.
383  GEN 16:1  А Сарай, жонка Абрама, не нараджала яму. І мела яна нявольніцу Эгіпцянку, а імя ейнае — Агар.
394  GEN 16:12  І будзе ён чалавекам, [падобным да] дзікага асла, рука ягоная супраць усіх, і рукі ўсіх — супраць яго; і будзе ён жыць перад абліччам усіх братоў сваіх”.
395  GEN 16:13  І назвала яна імя ГОСПАДА, Які прамаўляў да яе: “Ты — Бог, Які бачыць мяне”. Бо сказала яна: “Ці ня тут я бачыла Таго, Які бачыць мяне”.
399  GEN 17:1  І было Абраму дзевяноста дзевяць гадоў. І зьявіўся ГОСПАД Абраму, і сказаў яму: “Я — Бог Усемагутны. Хадзі перад абліччам Маім і будзь беззаганны.
452  GEN 18:27  І адказаў Абрагам, і сказаў: “Вось жа пачаў я гаварыць да Госпада майго, хоць я — пыл і попел.
478  GEN 19:20  Вось жа горад гэты блізка, каб бегчы туды, і ён малы. Дазволь уцячы мне туды, — ці ж не малы ён, — і будзе жыць душа мая”.
495  GEN 19:37  І нарадзіла старэйшая сына, і назвала імя яго Мааў. Ён — бацька Мааву аж да сёньня.
496  GEN 19:38  І малодшая таксама нарадзіла сына, і назвала імя яго Бэн-Аммі. Ён — бацька сыноў Амона аж да сёньня.
498  GEN 20:2  І сказаў Абрагам пра Сару, жонку сваю: “Яна — сястра мая”. І паслаў Абімэлех, валадар Герару, і ўзяў Сару.
501  GEN 20:5  Ці ж ня ён сказаў мне: “Яна — сястра мая”. І яна таксама казала: “Ён — брат мой”. У прастаце сэрца свайго і ў чысьціні рук сваіх учыніў я гэта”.
503  GEN 20:7  А цяпер зьвярні жонку гэтага мужа, бо ён — прарок, і ён будзе маліцца за цябе, і ты будзеш жыць. А калі ня зьвернеш, ведай, што сьмерцю памрэш ты і ўсе, хто твае”.
508  GEN 20:12  І, сапраўды, яна — сястра мая, яна — дачка бацькі майго, толькі не дачка маці маёй; і яна стала маёй жонкаю.
527  GEN 21:13  Таксама сына нявольніцы Я зраблю народам, бо ён — насеньне тваё”.
599  GEN 24:7  ГОСПАД, Бог неба, Які ўзяў мяне з дому бацькі майго і з зямлі нараджэньня майго, і Які казаў да мяне, і Які прысягнуў мне, кажучы: “Насеньню твайму Я дам гэтую зямлю”, — Ён пашле анёла Свайго перад абліччам тваім, і ты возьмеш адтуль жонку сыну майму.
616  GEN 24:24  І яна сказала яму: “Я — дачка Бэтуэля, сына Мількі, якога яна нарадзіла Нахору”.
619  GEN 24:27  і сказаў: “Дабраслаўлёны ГОСПАД, Бог пана майго Абрагама, Які не ўхіліў міласэрнасьці Сваёй і вернасьці Сваёй ад пана майго! Я — на шляху, якім прывёў мяне ГОСПАД да дому брата пана майго”.
621  GEN 24:29  А ў Рэбэкі [быў] брат, імя ягонае — Ляван. І пабег Ляван вонкі да таго чалавека да крыніцы.
626  GEN 24:34  І ён сказаў: “Я — слуга Абрагама.
660  GEN 25:1  І зноў узяў Абрагам жонку, а імя ейнае — Кетура.
663  GEN 25:4  А сынамі Мадыяна — Эфа, і Эфэр, і Ханох, і Авіда, і Эльдаа. Усі яны — сыны Кетуры.
666  GEN 25:7  І вось дні гадоў жыцьця Абрагама, якія ён пражыў — сто семдзесят пяць гадоў.
676  GEN 25:17  А гадоў жыцьця Ізмаэля — сто трыццаць сем гадоў. І ён супачыў, і памёр, і быў далучаны да народу свайго.
700  GEN 26:7  І пыталіся людзі месца таго пра жонку ягоную, і ён сказаў: “Яна — сястра мая”, бо баяўся сказаць: “жонка мая”, каб не забілі яго людзі месца таго за Рэбэку, бо яна была прыгожая з выгляду.
702  GEN 26:9  І паклікаў Абімэлех Ісаака, і сказаў: “Дык яна — жонка твая! А чаму ж ты казаў: “Яна — сястра мая”?” І сказаў яму Ісаак: “Бо я сказаў: “Каб я не памёр праз яе””.
717  GEN 26:24  І зьявіўся яму ГОСПАД у тую ноч, і сказаў: “Я — Бог Абрагама, бацькі твайго. Ня бойся, бо Я з табою; і дабраслаўлю цябе, і памножу насеньне тваё дзеля Абрагама, слугі Майго”.
739  GEN 27:11  І сказаў Якуб Рэбэцы, маці сваёй: “Вось жа Эзаў, брат мой, чалавек касматы, а я — чалавек гладкі.
747  GEN 27:19  І сказаў Якуб бацьку свайму: “Я — Эзаў, першародны твой. Я зрабіў, як ты сказаў мне, Устань, сядзь і еш дзічыну маю, каб дабраславіла мяне душа твая”.
750  GEN 27:22  І наблізіўся Якуб да Ісаака, бацькі свайго, і ён памацаў яго, і сказаў: “Голас — голас Якуба, але рукі — рукі Эзава”.
752  GEN 27:24  І сказаў: “Ці ты — сын мой Эзаў?” І ён сказаў: “Я”.
760  GEN 27:32  І сказаў яму Ісаак, бацька ягоны: “Хто ты?” І ён сказаў: “Я — сын твой першародны Эзаў”.
787  GEN 28:13  І вось, ГОСПАД стаў над ім і сказаў: “Я — ГОСПАД, Бог Абрагама, бацькі твайго, і Бог Ісаака. Зямлю, на якой ты ляжыш, Я дам табе і насеньню твайму.
810  GEN 29:14  І сказаў яму Ляван: “Вось, ты — костка мая і цела маё”. І жыў у яго цэлы месяц.
812  GEN 29:16  А ў Лявана былі дзьве дачкі, імя старэйшае — Лея, а імя малодшае — Рахель.
873  GEN 30:42  а калі авечкі былі слабыя, тады ня клаў. І былі слабейшыя у Лявана, а мацнейшыя — у Якуба.
887  GEN 31:13  Я — Бог з Бэтэлю, дзе ты памазаў слуп і дзе абяцаў Мне абяцаньне. Цяпер устань, выйдзі з зямлі гэтае, і вярніся ў зямлю нараджэньня твайго”».
917  GEN 31:43  І адказаў Ляван, і сказаў Якубу: “Дочкі гэтыя — мае дочкі, і сыны гэтыя — мае сыны; і авечкі гэтыя — мае авечкі, і ўсё, што ты бачыш, — гэта маё. І дочкам маім, што я зраблю ім сёньня, або сынам іхным, якіх яны нарадзілі?
922  GEN 31:48  І сказаў Ляван: “Крушня гэтая — сьведчаньне паміж мной і табою сёньня”. Таму і назвалі імя ейнае Галед
924  GEN 31:50  Калі ты будзеш уціскаць дочак маіх і калі возьмеш жонак акрамя дочак маіх, [хоць] няма чалавека з намі, глядзі, Бог — сьведка паміж мною і табою”.
1023  GEN 35:11  І сказаў яму Бог: “Я — Бог Ўсемагутны! Пладзіся і памнажайся! Народ і зграмаджэньне народаў будзе з цябе, і валадары выйдуць з паясьніцы тваёй.
1063  GEN 36:22  І былі сыны Лётана: Хоры і Геман, а сястра Лётана — Тымна.
1073  GEN 36:32  І валадарыў у Эдоме Бэла, сын Бэора, а імя гораду ягонага — Дынгава.
1076  GEN 36:35  І памёр Хушам, і валадарыў пасьля яго Гадад, сын Бэдада, які пабіў Мадыянцаў на полі Мааўскім; а імя гораду ягонага — Авіт.
1080  GEN 36:39  І памёр Баал-Ханан, сын Ахбора, і валадарыў пасьля яго Гадар, а імя гораду ягонага — Паў; а імя жонкі ягонае — Мэгетавэль, дачка Матрэды, дачкі Мэзагава.
1111  GEN 37:27  Пойдзем і прадамо яго Ізмаэльцам, і рукі нашыя няхай ня будуць на ім; бо ён — брат наш, цела наша”. І паслухалі [яго] браты ягоныя.
1121  GEN 38:1  І сталася ў той час, і зыйшоў Юда ад братоў сваіх, і паставіў [намёт свой] у аднаго Адулямца, імя якога — Хіра.
1122  GEN 38:2  І ўбачыў там Юда дачку аднаго Хананейца, імя якога — Шуа, і ўзяў яе, і ўвайшоў да яе.
1126  GEN 38:6  І ўзяў Юда жонку для Ера, першароднага свайго, імя якой — Тамар.
1135  GEN 38:15  І ўбачыў яе Юда, і падумаў, што яна — блудніца, бо яна закрыла аблічча сваё.
1136  GEN 38:16  І ён павярнуў да яе з дарогі і сказаў: “Дазволь, прашу, увайду да цябе”. Бо ён ня ведаў, што яна — невестка ягоная. А яна сказала: “Што ты дасі мне, калі ўвойдзеш да мяне?”
1159  GEN 39:9  Няма нікога, важнейшага за мяне, у доме гэтым; і ён не забараняе мне нічога, акрамя толькі цябе, бо ты — жонка ягоная. І як я магу ўчыніць такое вялікае злачынства і зграшыць супраць Бога”.
1183  GEN 40:10  І на вінаграднай лазе — тры галінкі. І яна, калі вырасла, разквітнела квеценьню сваёй, насьпелі гронкі вінаграду ейнага.
1185  GEN 40:12  І сказаў яму Язэп: “Гэта тлумачэньне яго: тры галінкі — гэта тры дні.
1190  GEN 40:17  І ў кашы верхнім — усялякая ежа фараона, вырабленая пекарам; і птушкі елі яе з каша на галаве маёй”.
1191  GEN 40:18  І адказаў Язэп, і сказаў: “Гэта тлумачэньне яго: тры кашы — гэта тры дні.
1221  GEN 41:25  І сказаў Язэп фараону: “Сон фараона — адзін ён. Што Бог зробіць, Ён паведаміў фараону.
1222  GEN 41:26  Сем кароваў добрых — гэта сем гадоў; і сем тых каласоў добрых — гэта сем гадоў. Гэта сон адзін.
1223  GEN 41:27  І сем кароваў худых і брыдкіх, якія выйшлі пасьля іх — гэта сем гадоў; і сем каласоў пустых, высушаных усходнім ветрам — гэта будзе сем гадоў голаду.
1240  GEN 41:44  І сказаў фараон Язэпу: “Я — фараон, але без цябе ніхто не падніме рукі сваёй і нагі сваёй ў-ва ўсёй зямлі Эгіпецкай”.
1264  GEN 42:11  Усе мы — сыны аднаго чалавека, шчырыя мы. Не былі слугі твае шпегамі”.
1266  GEN 42:13  А яны сказалі: “Дванаццаць слугаў тваіх, браты [мы]. Мы — сыны аднаго чалавека ў зямлі Ханаан, і вось, наймалодшы сёньня з бацькам нашым, а аднаго няма”.
1267  GEN 42:14  І сказау ім Язэп: “Гэта я сказаў вам, кажучы: ‘Вы — шпегі’.
1269  GEN 42:16  Пашліце аднаго з вас, і няхай ён возьме брата вашага; а вы будзеце ўвязьнены. І выспрабуюцца словы вашыя, ці праўда ваша. А калі не, няхай жыве фараон! Вы — шпегі”.
1272  GEN 42:19  Калі вы — шчырыя, адзін брат ваш застанецца ўвязьнены ў доме, у якім вы пад вартаю, а вы ідзіце, занясіце збожжа дзеля [заспакаеньня] голаду дамоў вашых.
1341  GEN 44:16  І сказаў Юда: “Што нам сказаць, пане мой? Што нам гаварыць і як нам апраўдвацца? Бог знайшоў правіну слугаў тваіх. Вось, мы — нявольнікі пана майго, і мы, і той, у чыіх руках быў знойдзены келіх”.
1343  GEN 44:18  І наблізіўся да яго Юда, і сказаў: “Паслухай, пане мой, няхай скажа, прашу, слуга твой слова ў вушы пана свайго, і няхай не распальваецца гнеў твой на слугу твайго, бо ты — як сам фараон.
1362  GEN 45:3  І сказаў Язэп братам сваім: “Я — Язэп! Ці бацька мой яшчэ жывы?” І не маглі браты ягоныя адказаць яму, бо напалохаліся перад абліччам ягоным.
1363  GEN 45:4  І сказаў Язэп братам сваім: “Наблізьцеся, калі ласка, да мяне”. Яны наблізіліся. І ён сказаў: “Я — Язэп, брат ваш, якога вы прадалі ў Эгіпет.
1379  GEN 45:20  І вочы вашыя няхай не шкадуюць прыладаў вашых, бо дабро ўсёй зямлі Эгіпецкай — для вас”.
1390  GEN 46:3  І сказаў: “Я — Бог, Бог бацькі твайго! Ня бойся зыйсьці ў Эгіпет, бо Я зраблю цябе там народам вялікім.
1402  GEN 46:15  Гэта сыны Леі, якіх яна нарадзіла Якубу ў Падан-Араме, і [яшчэ] Дзіну, дачку ягоную. Усіх душаў сыноў ягоных і дочак ягоных — трыццаць тры.
1409  GEN 46:22  Гэта сыны Рахелі, якіх яна нарадзіла Якубу, усіх душаў — чатырнаццаць.